Вы праглядаеце журнал [info]pan_konon

8

1863



Дзень памяці паўстанцаў 1863 года традыцыйна адбудзецца ў Свіслачы (Гарадзенская вобласць).

На радзіме братоў Каліноўскіх 14-й год запар памкнуцца людзі з усёй краіны, каб ушанаваць памяць тых, хто змагаўся за незалежнасць Беларусі.

Традыцыйна мерапрыемства арганізоўваецца стараннямі грамадскіх актывістаў і, па словах кіраўніка абласной арганізацыі Партыі БНФ Сяргея Хлопчыка, прыцягвае ўвага ў першую чаргу нацыянальна свядомых грамадзян Беларусі.

Сёлета Дзень памяці паўстанцаў пройдзе 25 кастрычніка.

Кастусь Каліноўскі — кіраўнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі супраць царызму ў 1863-1864 гадах. Ён са сваімі аднадумцамі імкнуўся прыцягнуць сялян да барацьбы за волю, зямлю і народаўладдзе, заклікаў таксама да стварэння самастойнага беларускага ўрада, незалежнага ад Расеі і Польшчы. Падчас паўстання на тэрыторыі Беларусі адбылося 56 баёў з царскімі войскамі, але ўжо да верасня 1863 гады паўстанне было падушана. 128 чалавек, у тым ліку Каліноўскі, былі пакараны.

 

Слава героям!
 
Цэтлікі: ,

Comments

Сяргей Хлопчык :D